Архив новостей

Архив новостей

18.11.2017

Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры

   З 13 па 18 лістапада 2017 года ў нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”.

Дэвізам тыдня былі словы Яўгеніі Янішчыц :

“Сто гадоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет зусім не вузкі.

Ды калі ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску”.

   На працягу тыдня вучні ўдзельнічалі ў віктарынах, гульнях, слухалі беларускія песні. Цікава прайшла літаратурная гасцёўня “Заўсёды з намі Колас і Купала”: вучні чыталі вершы, расказвалі прытчы, бліжэй пазнаёміліся  з жыццём і творчасцю беларускіх класікаў. Надоўга запомніцца  фальклорнае свята “Бульба-другі хлеб”. Дзяўчынкі паведамілі  пра беларускія стравы з бульбы, далі некаторыя парады па іх прыгатаванню, ну і, канешне, спявалі, танцавалі. А напрыканцы ўсе пачаставаліся смачнымі калдунамі, дранікамі, бабкай. Хочацца сказаць дзякуй матулям, якія не пашкадавалі свайго часу і прыгатавалі смачныя стравы з бульбы.

 

 Таксама вучнi пачатковых класаў прынялi актыўны ўдзел ва усiх мерапрыемствах, якiя падрыхтавалi настаўнiкi пачатковых класаў. Была арганiзавана выстаўка малюнкаў «Зямля пад белымi крыламi», выстаўка работ «Бабулiн куфар».

       Лаўрынюк Вiкторыя Вiктараўна правяла iнтэлектуальную гульню «Знаўцы беларускай мовы».  Казусiк Iрына Вiктараўна падрыхтавала з вучнямi iнсцынероўку казкi «Як Васiлек шукаў сабе сяброў» паводле В.Асеевай.

Прайшоў конкурс на лепшага чытача вершаў. Канкурсанты вельмi старалiся прадэманстраваць выразнае чытанне выбранных iмi вершаў. Як i у любым конкурсе былi сваi пераможцы-Божык Ганна, Канановiч Арына, Стралец Анастасiя, Карнелюк Глеб.

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно